^Back To Top
  
  
  
Get Adobe Flash player

Запрашаем на Калядкі – бліны ды аладкі!
Каляды, калядныя святкі – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня(6 студзеня) па 6(19) студзеня. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.
Калядоўшчыкі(група дзяўчат, хлапцоў і дзяцей) апраналіся ў розных жывёл(Казу, Бусла, Зайца, Мядзведзя), у розных дзіўных чароўных істот(Дзеда, Бабу, Павадыра, Цыгана, Чорта). Хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх да сябе ў хату, інакш, было павер’е, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе!
Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі, ігралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Жадалі гаспадарам багацця, здароў’я, сямейнага ладу. Вось адзін з традыцыйных тэкстаў:
Май усяго даволі,
А бяды ніколі!
Стары год канчаем,
Новы зачынаем:
З ранняй вясною,
З буйнай травою,
З збожжам каласістым,
З зярном ядраністым…
Так, і ў нашым дзіцячым садку 11 студзеня былі праведзены нашы “Калядкі” музычным кіраўніком Ражковай Т.М на беларускай мове.

Т.М.Ражкова,
музычны кіраўнік

 

Copyright © 2013. ГУО "Ясли-сад №28 г.Борисова" Rights Reserved.