^Back To Top
  
  
  
Get Adobe Flash player

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У рамках Міжнароднага Дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №28 г. Барысава”былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы.
Выхавальнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Пратасоўскай С.І. арганізавана віктарына “Урокі моваведкі”з выхаванцамі старэйшай групы "Пралеска".


У сярэдніх групах "Вясёлка" і "Каласок" выхавальнікамі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ляпіч А.А. і Ермак Н.Л. праведзены заняткі “Беларускія народныя промыслы” і “Вясёлыя вершы” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін”.


Дзеці старэйшай групы "Праменьчыкі" разам з выхавальнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Русецкай С.І. у гэты дзень у гульне "Выкладзі узор" знаёмілісь з дэкаратыўна-пракладным мастацтвам Беларусі, у дыдактычнай гульне "Уся Беларусь" пашырылі сваі ўяўленні аб Беларусі.


Намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Аўласенак І.В. была арганізавана інтэлектуальная гульне “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у якой педагогі прадэманстравалі свае веды аб роднай краіне.


У мерапрымствах прынялі ўдзел 83 выхаванца, 16 педагогаў.

 

Copyright © 2013. ГУО "Ясли-сад №28 г.Борисова" Rights Reserved.