^Back To Top
  
  
  
Get Adobe Flash player

Мы Вясну гукалі

У беларускай традыцыі ёсць, як вядома, абрадавае свята “Гуканне вясны”. Раней гукалі язычніцкую багіню на пачатку года, цяпер жа - 14 сакавіка. Гэта непаўторныя дні,калі ўжо бачна, што зіма адступае. Каб Вясна прыйшла хутчэй, яе трэба гукаць. Для яе спявалі песні, вадзілі карагоды, прасілі сонейка абагрэць зямлю. 23 сакавіка зладзілі такое свята выхаванцы дзіцячага садку № 28 г. Барысава.
Людзі гавораць: вясну прыносяць птушкі. Рознакаляровых самаробных птушак нашы продкі падвешвалі як мага вышэй. Верылі: так птушкі, што вяртаюцца з выраю, хутчэй убачаць свій родны кут. Казалі, калі птушкі выберуць чыюсьці хату, то будзе там шчасце і людзі зажывуць заможна. Таму для свята нашы выхаванцы ўпрыгожвалі залу сваімі птушкамі, якіх зрабілі з каляровай паперы. Нашы дзеці чыталі вершы, спявалі песні на беларускай мове, гукалі Вясну. Вельмі хацелася ўсім наблізіць час прыходу красуні – Вясны, паслухаць птушак – і дзеці пасвіствалі на птушках-свістульках! Усім было весела и цікава!

Copyright © 2013. ГУО "Ясли-сад №28 г.Борисова" Rights Reserved.