^Back To Top
  
  
  
Get Adobe Flash player

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года
Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

План мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы
ва установе ДУА “Яслі-сад № 28 г.Барысава”

№ п/п

Мерапрыемства

 

Дата, месца правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1

Занятак  “Родная мова краіны” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін”

21.02.2018

9.00

Группа № 5 “Сонейка”

Выхаванцы старэйшай групы

Барысёнак Г.С., выхавацель

2

Занятак  “Беларускія народныя промыслы” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін”

21.02.2018

9.00

Група № 6

“Вясёлка”

 

Выхаванцы сярэдняй групы

Ляпіч Е.А.,

выхавацель

3

Занятак  “Вясёлыя вершы” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін”

21.02.2018

9.00

Група № 10

“Каласок”

 

Выхаванцы сярэдняй групы

Русецкая В.Ю., выхавацель

4

Занятак  “Мая сям’я” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін”

21.02.2018

9.00

Група № 7

“Праменьчыкі”

 

Выхаванцы старэйшай групы

Русецкая С.І., выхавацель

5

Віктарына “Урокі моваведкі”

21.02.2018

10.00

Група № 9

“Пралеска”

Выхаванцы старэйшай групы

Пратасоўская С.І., выхавацель

6

Інтэлектуальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

21.02.2018

14.00

Музычны зал

Педагогі

Аўласенак І.В.,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Copyright © 2013. ГУО "Ясли-сад №28 г.Борисова" Rights Reserved.