^Back To Top
  
  
  
Get Adobe Flash player

Вывучаем родную мову разам

Паважаныя бацькі!

Родная мова з'яўляецца значным сродкам асваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. Таму своечасовае далучэнне дзяцей да роднай беларускай мовы з'яўляецца вельмі важным і правільным.
У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з дзецьмі па-беларуску.

Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ!

Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, і ў адпаведнасці з гэтым мае пэўную нацыянальнасць. Яе нельга выбраць паводле свайго густу ці спадобы. Беларуская нацыя існуе, пакуль жыве беларуская мова. Мова ёсць галоўны вынік і сродак культуры. Калі мы над гэтым задумаемся глыбей, то адчуем, што велічнасць гэтай з’явы - чалавечай мовы - настолькі грандыёзная, што ўражвае нашу свядомасць. І сапраўды, гэта цуд культуры, матэрыялізаванае думанне і праяўлены дух. У мове мы, людзі, бачым сябе. Гэта люстэрка нашага існавання, адбітак нашых душаў. Вытокі мовы пакрытыя хвалюючай таямніцай, як і ўсё нашае паходжанне на Зямлі. Калі ўявіць, што чалавек развіваўся з прыроды, і паспрабаваць накрэсліць схему, зрабіць мадэль ягонага пераходу ў стан культурнага існавання, то прыходзім да высновы, што абстрактнае думанне, памяць роду (гэта значыць - гістарычная памяць) і мова ўзніклі і развіваліся адначасова і ўзаемна ўплывалі самыя на сябе. Гэтак адбывалася самаўдасканаленне трох асноваў культуры: абстрактнага думання, гістарычнай памяці і мовы. Навуковыя даследванні чалавечай жыццядзейнасці ў старажытнасці і сведчанні простых формаў існавання чалавечага грамадства ў цэлым пацвярджаюць нашу траістую схему развіцця свядомасці і мовы людзей. З’яўленне мовы як інструманту інфармацыі азначала рэзкі прарыў у культуру, у грамадскае і гістарычнае існаванне чалавека. Адначасова запрацавала зваротная сувязь. Мова стала найвялікшым сродкам культуры, дзейнічала як матор культурнага развіцця, спрыяла стварэнню чалавека разумнага, фармаванню чалавечага грамадства. Прарыў з прыроды ў культуру адбываўся найперш праз мову. Бяручы пад увагу гэтую рэвалюцыйную ролю мовы ў развіцці культуры чалавецтва, асабліва робіцца зразумелым вялікае і крылатае цверджанне аб тым, што напачатку было Слова. Мова трымае ўсё: культуру, гісторыю, памяць, грамадства, сумоўе людскіх душаў. Мова аб'ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой. Вось жа сапраўды правільна: напачатку - было Слова (гэта значыць, на пачатку культуры).
На Зямлі жыве мноства народаў і этнічных групаў, і, адпаведна, існуе вялікая колькасць розных моваў. Кожная мова, нібы шчыт, які зберагае і выдзяляе народ сярод іншых народаў, і адначасова, - гэта платформа, на якой угрунтаваная культурная індывідуяльнасць чалавечай супольнасці. Аглядаючы пісаную гісторыю людзей, мы заўважаем, што заўсёды, калі гінула мова, то гінуў і народ. Тут узаемасувязь, сутнасныя дачыненні, якія глыбока і афарыстычна адлюстраваў наш вялікі Багушэвіч. "Шануйце мову нашу, беларускую, каб не ўмёрлі, - напісаў паэт. Шмат моваў знікла на Зямлі, і знікае па сённяшні дзень. Прычыны розныя. Але найчасцей - гэта несамастойнае існаванне (адсутнасць незалежнай дзяржаўнасці) і грамадска-палітычная сацыяльная катастрофа. Але шмат моваў трываюць і не гінуць, не гледзячы на неспрыяльныя абставіны. Шмат якія мовы адраджаюцца, вяртаюцца да жыцця амаль з нябыту. Перадусім, тут велізарнае значэнне мае дух народа (этнаса), яго ўпэўненасць у сабе, закаранеласць у сваю духоўную культуру і гісторыю, і, як вынік, - святое шанаванне сваёй мовы і ўсяго свайго.
"Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І.Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы .Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.
Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Нажаль, этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.
Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовы. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным задаткам, закладваецца трывалы падмурак ведаў роднай мовы. Далучэнне дзяцей да роднай мовы садзейнічае таксама развіццю іх пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей, веданню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці тое, што з ранніх год закладзена ў сэрцы. І менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.
З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага на свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў ў век святкаваліся ў нашым краі святы, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму—Беларусь.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмы важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей,якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.
Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі. Не дайце загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
Выкарыстованныя iстокi
1. Дубініна, Д. М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці : дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Д. М. Дубініна, А. А. Страха, Д. У. Дубінін. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 136 с.

Copyright © 2013. ГУО "Ясли-сад №28 г.Борисова" Rights Reserved.